Темы

19 чэрвеня – гадавіна з дня народзінаў беларускага пісьменніка Васіля Быкава

19 чэрвеня – гадавіна з дня народзінаў беларускага пісьменніка Васіля Быкава

19 чэрвеня – гадавіна з дня народзінаў беларускага пісьменніка, літаратара сусветнага маштабу Васіля Уладзіміравіча Быкава. Ужо дзевяць год, як яго няма з намі, але разважанні герояў яго твораў, маральны выбар, што стаіць перад імі, – добры урок кожнаму і сёння.

“Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, “Кар’ер”, “Аблава”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Ваўчыная яма”, “Жоўценькі пясочак”, “Балота”… Васіль Быкаў увесь час хацеў паказаць праўду – праўду вайны, праўду паводзінаў чалавека на вайне. Яго героі перад тварам смерці думаюць пра сваё жыццё, бачачы ўвесь абсурд яго сканчэння, і шукаюць адказ на пытанне “чаму?”.

Пятрок і Сцепаніда са “Знака бяды”, якія абараняюць сваю годнасць; і Сушчэня з аповесці “У тумане”, якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі; і героі нашага часу ў аповесці “Ваўчыная яма” – салдат-дызерцір і бомж, якія паміраюць у чарнобыльскім лесе… У кожным творы Васіля Быкава – асобная жыццёвая гісторыя, чалавек у крытычных умовах перад складаным маральным выбарам, сам-насам з сабой, перад тварам смерці.

Магчыма, таму яго творы так балюча чытаць і таму немагчыма спыніцца, не даведаўшыся гэтай праўды.

Васіль Быкаў – наш нацыянальны скарб, выбітная асоба ў духоўным жыцці краіны. Яго творы трэба перакладаць на ўсе мовы свету, расказваць пра яго турыстам, вывучаць у школах, каб не забывацца на ўрокі мінулага.

Як пісаў літаратуразнаўца Міхась Тычына, “у нас ёсць Быкаў, і значыцца ёсць падставы для таго, каб ганарыцца сваёй Беларуссю. Быкаў ратуе нас ад прыніжэння і ганьбы, у якой мы сядзім, як у ваўчынай яме, саромеючыся, і небеспадстаўна, называцца ў цывілізаваным свеце, што мы беларусы”.

Сёлета фільм-экранізацыя аповесці Быкава “У тумане” рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага кінафестываля. Фільм атрымаў прыз міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI, а таксама Гран-пры шостага міжнароднага кінафестываля імя Таркоўскага “Люстэрка”.

Ці гэта не жыццё творчасці геніяльнага пісьменніка?..

ТУТ.BY 

Последние новости

Общество

История, которой нет забвения: бывшая узница фашистских концлагерей из Дрибина Анастасия Фролова принимала гостей

11 апреля 2025
Читать новость
Общество

Делегация Дрибинского района посетила концерт-реквием «Каждый третий», посвященный 80-летию Великой Победы

11 апреля 2025
Читать новость
Общество

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских лагерей

11 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Пудовнянской средней школе состоялся телемост “Беларусь и Россия — наша сила в единстве”

10 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Дрибинской школе открыли мемориальную доску в честь Александра Осмоловского

10 апреля 2025
Читать новость
Общество

Дрибинское районное отделение Белорусской партии «Белая Русь» передало монеты для установки памятного знака

10 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем