Темы

Свята провадаў зімы ўвабрала ў сябе хрысціянскія і язычніцкія матывы. Яго традыцыі шануюць і ў Дрыбінскім раёне

Свята провадаў зімы ўвабрала ў сябе хрысціянскія і язычніцкія матывы. Яго традыцыі шануюць і ў Дрыбінскім раёне

Апошні тыдзень перад Вялікім 40-дзённым пастом, які ў гэтым годзе пачнецца 18 сакавіка, па традыцыі называецца Масленічным. Масленіца — шматаблічнае старажытнае славянскае свята. У народзе гэты перыяд называюць яшчэ Масленка, Сырная сядміца, Запусты. Апошняя назва досыць распаўсюджана на Беларусі. Унікальнасць святочнай дзеі заключаецца ў тым, што хрысціянскія матывы ў ёй цесна перапляліся з язычніцкімі традыцыямі. З аднаго боку, гэта своеасаблівая падрыхтоўка да Вялікага посту. У стражытныя часы хрысці-яне вельмі адказна пасціліся, прычым не толькі абмяжоўваючы сябе ў ежы, але стрымліваючыся ў паводзінах. Таму перад Вялікім пастом моладзі прадастаўлялася магчымасць павесяліцца, а ўсім хрысціянам памірыцца, дараваць крыўды, падрыхтавацца да пакаяннага шляху. Успомніць памерлых і памаліцца за спачын іх душ.

З другога, свята Масленіца сімвалізуе сабой заканчэнне зімы, абуджэнне прыроды да новага жыцця. Яно звязанае з культам прыроды i адраджэннем пладаносных сіл зямлі. У даўнія часы нашы продкі ладзілі Масленіцу як услаўленне бога сонца — Ярылы. Па іншай версіі — Вялеса, апекуна хатніх жывёлаў.

Кожны дзень Масленічнага тыдня мае сваю назву.

Панядзелак — «Сустрэча». Адкрываюцца кірмашы. Рыхтуюцца месцы гулянняў. Робіцца лялька Масленіцы.

Аўторак — «Заігрыш». З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.

Серада — «Ласуха». Зяці ідуць да цешчы на бліны.

Чацвер — «Шырокі чацвярток». Пачынаецца шырокая Масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, вяселяцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.

Пятніца — «Цешчыны адвячоркі». Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.

Субота — «Залоўкіны вячоркі». Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і адорваюць іх падарункамі.

Нядзеля — «Провады». Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з захадам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята папрасіць прабачэння адзін у аднаго.

Адным словам, у народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой — людзі ладзілі гулянні, танцавалі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці.

Абавязковымі атрыбутамі на Масленіцу былі катанні на конях, арэлях і са снежных горак. Увесь тыдзень працягваліся святочныя застоллі з блінамі, асабліва з чацвярга, калі пачыналася «шырокая» Масленіца. Да нашых дзён дайшлі такія беларускія масленічныя забавы, як «разуванне маладой», «падушкі трэсці» і «перацягванне калоды». Дарэчы, апошняя забава была вельмі распаўсюджана на Беларусі. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што жанчыны прывязвалі да сустрэчных халастых хлопцаў драўляную калодку — быццам у пакаранне за тое, што яны да гэтага часу засталіся халастымі. Хлопец павінен быў цягнуць яе, пакуль не адкупіцца прысмакамі ці грошамі. Хлопцы з калодкамі, праходзячы ля хаты, дзе жыла маладзіца, павінны былі абавязкова зайсці да яе на пачастунак. Не прыпыніцца з калодкаю перад хатай дзяўчыны лічылася знявагай да яе.

Катанне з гары лічылася абавязковым для ўсіх узростаў. Меркавалі, што гэты вясёлы занятак будзе спрыяць росту лёну: чым далей праедзе на санках маладая гаспадыня, тым даўжэйшы будзе ў яе лён.

Што да бліноў, якімі шчодра частуюць на Масленіцу, то гэтыя прысмакі, як вядома, сімвалізуюць сабой сонца і доўгачаканае вясновае цяпло. Але між тым, як лічуць многія даследчыкі, усё крыху прасцей. Бліны — перш за ўсё распаўсюджаная страва ў беларусаў, таму яны і займаюць асаблівае месца на святочным стале.

Кульмінацыяй свята было спальванне пудзіла Зімы — яно ўвасабляла сабой усё нядобрае, што было ў жыцці людзей і ў нас саміх. У апошні дзень Масленіцы, у нядзелю пасля вячэры, са стала нічога не прыбіралі, а ўсё пакінутае на стале перш закрывалі абрусам, а пасля футрам з вывернутай уверх воўнаю. Так рабілася для таго, каб увесь год у сям’і не было спрэчак. Здаўна існавала правіла ў гэты дзень прасіць блізкіх, каб даравалі крыўды, а ў адказ належала казаць: «Бог даруе».

этым выказваецца надзея, што Гасподзь на нябёсах не залічыць чалавеку ў грэх тое, што яму даравалі на грэшнай зямлі.

С цягам часу магічная функцыя абрадаў, гульняў, спеваў страцілася, і ўсе тэатралізаваныя прадстаўленні з сакральных ператварыліся ў пацешлівыя. Адраджаючы традыцыйную культуру, трэба помніць, што зараз ужо нельга аднавіць яе першапачатковую семантыку, успрыняцце старадаўняга сэнсу народных традыцый. Магчыма, гэта і не трэба. Сёння вельмі важна іншае — берагчы і перадаць наступным пакаленням самі традыцыі, якія складаюць аснову багатай духоўнай культуры нашага народа як неад’емнай часткі нацыянальнай самасвядомасці. Зрэшты, такое прыгожае свята, як Масленіца, што нясе ў сабе магутны зарад пазітыву, гэта добрая нагода весела правесці час, адпачыць, наталіцца святлом і верай у лепшае, якая на працягу ўсяго часу нязменна суправаджае чалавека.

Вясёлая вандроўка ў мінулае

Шануюць і захоўваюць народныя традыцыі ў Кароўчынскай сярэдняй школе. І падыходзяць да гэтай важнай справы з сапраўдным творчым імпэтам. Масленіцу тут з нецярпеннем чакаюць і святкуюць кожны год. Арганізаваць святочную дзею дапамагаюць настаўнікам і вучням майстры Кароўчынскага Дома рамёстваў.

Сёлета гасцямі і ўдзельнікамі надзвычай каларытнага, вясёлага і адначасова пазнавальнага мерапрыемства, якое прайшло ў мінулы аўторак і было падрыхтавана ў рамках рэспубліканскага конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці», сталі таксама бацькі.

— Мы прапанавалі дзецям перанясціся ў далёкія часы, каб пазнаёміць іх з традыцыямі нашых продкаў, якія святкавалі Масленіцу з размахам, суправаджаючы яе рознымі абрадамі, гульнямі, забавамі, — расказвае педагог-арганізатор установы, вядучая мерапрыемства Кацярына Гуляева. — Лейтматывам святочнага сцэнарыя было наведванне сямі «станцый», кожная з якіх адпавядала назвам дзён Масленічнага тыдня.

На працягу сустрэчы дзеці разам з супрацоўнікамі Дома рамёстваў майстравалі масленічных лялек, ласавалі-ся блінамі і іншымі салодкімі стравамі, пелі прыпеўкі, адгадвалі загадкі, усе разам прыгадвалі народныя прыказкі, выконвалі розныя вясёлыя заданні. А прыгожым завяршэннем святочнай дзеі стала па традыцыі спальванне пудзіла Зімы. З вялікім задавальненнем назіралі вучні за абрадавым вогнішчам, якое спакон вякоў сімвалізуе сабой ачышчэнне і адраджэнне жыцця з чарговым надыходам вясны.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

Общество

Творческий вечер Светланы Цмугуновой состоялся в Дрибине

3 декабря 2024
Читать новость
Общество

В Дрибине прошел фестиваль творчества людей с ограниченными возможностями «Поверь в мечту»

3 декабря 2024
Читать новость
Спорт

В Дрибине прошло первенство района по настольному теннису

3 декабря 2024
Читать новость
Президент

Будущее белорусской науки и работа НАН стали темой встречи у Лукашенко

3 декабря 2024
Читать новость
Общество

Школьники побывали на экскурсии в Дрибинском РОВД

3 декабря 2024
Читать новость
Общество

Неограниченные возможности. Инвалид-колясочник из Пудовни Павел Моисеенко ведет активный образ жизни

3 декабря 2024
Читать новость