Темы

Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь

Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка — найважнейшая дата ў святочным календары беларусаў — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Свята асноўнага закону нашай краіны, якое з’яўляецца надзейным падмуркам дэмакратычнага развіцця дзяржавы.

Дзень 15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як свята ў календары, але і як знамянальная падзея ў гістарычным летапісе Беларусі. У гэты дзень быў прыняты Асноўны закон нашай краіны — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

27 лютага, на рэферэндуме, былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, што дазволіла зрабіць маналітным і трывалым суверэнітэт дзяржавы.

3 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў рашэнне рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю рэспублікі, ён паведаміў, што абноўленая Канстытуцыя Беларусі набудзе моц 15 сакавіка.

Учора ў Дрыбінскім райвыканкаме адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і ў гэты дзень стала добрай традыцыяй урачыста ўручаць пашпарты юным грамадзянам нашага раёна.

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта Ірына Стрэчын, начальнік Дрыбінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Ткачоў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Свой галоўны дакумент — пашпарт, які дае права называцца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, удзельнічаць у прыняцці лёсавызначальных рашэнняў, учора атрымалі вучні сярэдніх школ раёна.

Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь маладыя людзі атрымалі з рук старшыні райвыканкама Ірыны Стрэчын і начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэя Ткачова.

— Вельмі сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон уступае ў сілу 15 сакавіка — у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, — выказалася Ірына Пятроўна, віншуючы ўдзельнікаў мерапрыемства са святам. — Народ Беларусі, у тым ліку і жыхары Дрыбіншчыны, зрабілі свой выбар. Выбар на карысць эвалюцыйных пераўтварэнняў палітычнай сістэмы. Дэмакратычна, у адпаведнасці з нашымі беларускімі законамі. Мы праявілі мудрасць і нацыянальную сталасць.

Я хачу пажадаць юнакам, якія атрымалі свой першы і самы важны дакумент у жыцці, быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, шанаваць і памятаць нашу гісторыю, паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і з гонарам і годнасцю будаваць светлую будучыню нашай краіны.

 

Таццяна БРЫЧЫКАВА

Последние новости

Общество

Жительница Дрибина рассказала, как вырастить богатый урожай на собственных сотках

19 апреля 2025
Читать новость
Общество

Около двадцати дрибинчан пополнят ряды Вооруженных Сил Республики Беларусь

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

На базе Дрибинского РОЧС прошел слет юных спасателей-пожарных

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

Итоги социально-экономического развития района за первый квартал 2025 года обсудили на заседании Дрибинского райисполкома

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

ИМНС информирует субъектов хозяйствования, осуществляющих реализацию ювелирных изделий

18 апреля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Пасхальные яйца. Выбираем узор, цвет и краситель

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем