Прадстаўніца аб’яднання “Вянок Дрыбіншчыны” Таццяна Чарняўская заняла 2-е месца на абласным свяце паэзіі

Дрыбінская зямля не выключэнне. Колькі талентавітых людзей, вядомых не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі, узгадавала яна: члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Сцяпан Гаўрусёў і Уладзімір Бутрамееў, Віктар Кудлачоў і Ніна Кавалёва, член Саюза пісьменнікаў Украіны Міхась Казакоў… І гэта далёка не ўсе імёны, якімі мы ганарымся.
На паэтычным небасхіле Дрыбіншчыны паступова загараюцца новыя зоркі, адна з якіх – Таццяна Чарняўская. З 2007 года Таццяна з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Вянок Дрыбіншчыны”, створанага пры Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
У гэтым годзе Таццяна была вылучына да ўдзелу ў 1-ым абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, якое адбылося 26 мая на радзіме знакамітага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, на Касцюкоўшчыне.
Прыемна адзначыць, што ў паэтычным конкурсе ў намінацыі ўдзельнікаў ад 18 да 30 год Таццяна заняла ганаровае 2-ое месца. Гэта першая значная перамога маладой паэтэсы. А раённая бібліятэка была адзначана памятным Дыпломам за ўдзел у свяце.
Віншуем маладую паэтку і жадаем ёй творчага натхнення і новых перамог!
Марына Сакалова, загадчыца аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі