Дзіна Рамадзіна: “Чорная быль”

Пакінутыя родныя мясціны,
Якім не ўваскрэснуць за вякі…
Чарнобыль – гэта боль маёй краіны
І чорныя гісторыі радкі.
Не згасне ў сэрцах памяць аб героях,
Хто той трагічнай ноччу веснавой
Змагаўся са стыхіяй агнявой,
Свядома ахвяруючы сабой.
Спынілася стыхія агнявая,
Але бяда інакшая прыйшла –
Нябачная, нячутная, ліхая –
Зямлю смяротным ядам паліла.
Чарнобыльская страшная навала,
Не зналі б цябе людзі ў вяках!
Здароўе ты ў кагосьці адабрала,
Камусь жыццёвы скараціла шлях.
Здаецца, не змянілася нічога:
На зрок, на смак бяды не распазнаць,
Ды ўжо грыбка не зрэзаць баравога
І ягадкі паспелай не сарваць.
І больш парою летняй вечарамі
Не акунешся ў раку сваю,
І ўжо садоў багатымі дарамі
Больш не парадуеш сваю сям’ю.
Няма тут новага жылля людскога,
Калісь прасторны, зарастае шлях,
Раней не знаны знак-перасцярога
Трывала ўстаў на гэтых рубяжах.
Зямелька гэта па сваім законе
Ураджай расцвіла, для людзей цвіла.
Пад назваю ж Чарнобыльская зона
Міжволі ў гісторыю ўвайшла.
Фото с открытых интернет источников, иллюстрация