Мясцовая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Цмугунова ў гэты святочны дзень на Дрыбінскі ўчастак для галасавання №1 прыйшла разам з дачкой Варварай
— Я галасую за мірную, суверэнную дзяржаву, жадаю, каб і надалей рабілася ўсё магчымае для стварэння добрых умоў жыцця насельніцтва нашай краіны, захавання нашых беларускіх матэрыяльна-духоўных каштоўнасцей, каб нашы дзеткі выхоўваліся патрыётамі сваёй зямлі і ніколі не ведалі слова “вайна”.
Варвары, дарэчы, было вельмі цікава даведацца, што гэта такое і як арганізаваны выбарчы працэс. Маці задаволіла цікавасць дзяўчынкі і на ўласным прыкладзе паказала, як важна мець актыўную грамадзянскую пазіцыю.