Темы

Сакрэт прафесійнага даўгалецця Валянціны Краўцовай

Сакрэт прафесійнага даўгалецця Валянціны Краўцовай

21 лютага штогод ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята, заснаванае амаль чвэрць стагоддзя таму назад, мае пад сабой мэту падтрымаць моўную і культурную разнастайнасць народаў, што насяляюць нашу планету. Але, на шчасце, многім людзям не патрэбна асобная нагода накшталт даты ў календары, каб любіць і шанаваць сваю мову, ганарыцца і карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці. Менавіта дзякуючы ім гэта адметная нацыянальная каштоўнасць жыве і перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Сярод тых, хто справай свайго жыцця выбраў вывучэнне, захаванне і папулярызацыю роднай беларускай мовы, — настаўніца Чэрнеўскай сярэдняй школы Валянціна Краўцова.

Літаральна з першых хвілін размовы Валянціна Уладзіміраўна робіць прыемнае ўражанне чалавека пазітыўнага, таварыскага, адкрытага. Яе вочы, здаецца, выпраменьваюць святло мудрасці і адначасова зіхацяць бляскам юнацкага запалу — нават цяжка паверыць у тое, што за плячыма маёй суразмоўцы амаль сорак год педагагічнага стажу. У Чэрнеўскай школе настаўніца выкладае з 1985 года, прыехала сюды па размеркаванні маладым спецыялістам пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага інстытута, так і засталася ў гэтай ціхай і маляўнічай мясцовасці, каб раскрываць перад вучнямі хараство роднага слова і далучаць да лепшых творчых здабыткаў беларускай літаратуры. У працоўнай кніжцы Валянціны Краўцовай только адзін запіс аб прыёме на працу. За чатыры дзесяцігоддзі многае змянілася ў раёне, у школе, увогуле ў краіне, ды і сама педагагічная навука  не стаіць на месцы. Нязменным засталося толькі адно — бязмежная любоў гераіні матэрыялу да дзяцей і да справы, якой яна займаецца. У гэтым і хаваецца  сакрэт прафесійнага даўгалецця.

— На выбар спецыяльнасці мяне ў свой час натхніла мая настаўніца беларускай мовы і літаратуры, і я, дарэчы, была не адзіная з вучняў Ардацкай сярэдняй школы (гэта Шклоўскі раён), хто рашуча паследаваў яе прыкладу, — расказвае Валянціна Уладзіміраўна. — І трэба прызнацца, што на працягу ўсяго свайго прафесійнага шляху я ні разу не пашкадавала, што звязала свой лёс з педагогікай.

Можна шмат разважаць аб прафесійным майстэрстве настаўніцы з невялікай вясковай школы, але найбольш красамоўна пра яе, як спецыяліста, кажуць наступныя факты. З 2005 года выпускнікі Чэрнеўскай СШ выбіраць для здачы на цэнтралізаваным тэсціраванні менавіта беларускую мову і паказваюць на іспытах добрыя вынікі. На працягу пятнаццаці апошніх год Валянціна Уладзіміраўна нязменна ўзначальвае раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пад кіраўніцтвам вопытнага педагога вучні з Чэрнеўкі досыць паспяхова ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах і творчых конкурсах.

Як увогуле зацікавіць дзяцей сваім прадметам? На гэта, здавалася б, няпростае пытанне Валянціна Краўцова дае просты адказ:

— Трэба ісці ў нагу з часам. Сёння для навучання можно эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі. Імкнуцца знаходзіць і выпрацоўваць новыя методыкі выкладання прадмета. Калі раўмова ідзе, напрыклад, пра літаратурны твор, паспрабаваць адшукаць у ім цікавыя вытрымкі, каб заінтрыгаваць вучняў… Адным словам, развівацца і вучыцца разам з дзецьмі.

Такое паняцце, як «прафесійнае выгаранне», ніякім чынам не адносіцца да маёй суразмоўцы. Свайго жыцця без любімай працы, што служыць крыніцай натхнення, яна не ўяўляе. Тым больш, што і муж Уладзімір Анатольевіч і дзве дачкі таксама ахвотна займаюцца педагагічнай дзейнасцю. А ўнучка не без падтрымкі бабулі робіць значныя поспехі ў вывучэнні роднай беларускай мовы — а гэта, бадай, ці не самы галоўны поспех!

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Тридцать саженцев — это новый яблоневый сад, который появился в деревне Никольск

21 апреля 2025
Читать новость
Общество

Как выращивают посадочный материал в Рясненском питомнике, рассказывает Татьяна Гарусова

21 апреля 2025
Читать новость
Президент

Создать условия для людей. Александр Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Дрибинщина в развитии: новые горизонты

Чистая вода без перебоев. Как справляется с этой задачей Дрибинский участок ВКХ

21 апреля 2025
Читать новость
Общество

Таиланд с 1 мая вводит новшества для въезжающих. Что нужно знать белорусским туристам?

21 апреля 2025
Читать новость
Общество

Широкий ассортимент товаров предлагает покупателям индивидуальный предприниматель из Пудовни Светлана Никитенко

21 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем