Темы

Святлана Цмугунова ў ліку пераможцаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу

Святлана Цмугунова ў ліку пераможцаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу

Падчас святкавання ХХХІ Дня беларускага пісьменства старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч на пляцоўцы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Зямля любові нашай — Берасцейшчына» ўручыў узнагароды пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Яўгеніі Янішчыц «Жывём, як светлай памяці зарок» на лепшы паэтычны зборнік.

У якасці арганізатараў конкурсу выступілі Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. На конкурс паступіла 47 заявак з розных куточкаў краіны. Усе кнігі пераможцаў і фіналістаў конкурсу ўжо папоўнілі фонды Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Горкага.

У ліку пераможцаў конкурсу і наша мясцовая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Цмугунова. Святлана Алегаўна ўзнагароджана Дыпломам трэцяй ступені за зборнік паэзіі «Жыві, Радзімы родны кут».

— Прыемна, што зборнік маіх вершаў адзначаны высокай узнагародай, — дзеліцца ўражаннямі дрыбінчанка. — Гэта была першая надрукаваная ўласная кніга, першыя беларускія вершы. Аформлена з нацыянальным каларытам. Вельмі рада, што цяпер з ёй могуць пазнаёміцца і ў Брэсцкай бібліятэцы.

У зборнік ўвайшло больш за сотню вершаў паэтэсы, напісаных на працягу 2015-2017 гадоў: прысвечаныя роднай прыродзе, патрыятычнага і філасофскага кірунку.

Многія з тых, хто цікавіцца паэзіяй, добра ведаюць адметны творчы почырк Святланы Цмугуновай. Яе творы напоўнены любоўю да роднай зямлі, яна часта піша пра тое важнае, адвечнае, тое, што хвалюе кожнага з нас.

— Мяне, напрыклад, вельмі натхняе прыгажосць роднай прыроды, шмат яе апісання сустракаецца ў маіх ранніх вершах, — кажа гераіня матэрыялу. — Я імкнуся перадаць свае пачуцці менавіта паэтычным словам, раскрываючы яе хараство і непаўторнасць праз выкарыстанне мастацкіх сродкаў. Мастацтва, як вобразнае асэнсаванне рэчаіснасці, мне наогул блізкае і зразумелае.
Святлана Алегаўна — аўтар пяці творчых зборнікаў, два з іх паэтычныя, у адзін увайшлі вершаваныя апавяданні, яшчэ два — гэта кнігі, напісаныя для дзяцей. Менавіта для дзіцячай аўдыторыі таленавітая дрыбінчанка піша апошнім часам. Аддае перавагу беларускай мове, бо ўпэўнена, што беларускі пісьменнік павінен валодаць роднай мовай, шанаваць яе і папулярызаваць ў сваіх творах.
Мы віншуем Святлану Цмугунова з прыемнай і заслужанай узнагародай і жадаем надалей плённай творчай дзейнасці і новых высокіх дасягненняў.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА
Фота Ігара АДЫЛОВА

Последние новости

Президент

Образец для всей страны. Лукашенко на примере Шкловского района определил курс развития регионов

22 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Дрибинском районе проходит Республиканская молодежная ярмарка вакансий

22 апреля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

На Дрибинщине площадь посевов озимого рапса увеличили вдвое

22 апреля 2025
Читать новость
Общество

Изменения движения автобусов от АС «Дрибин» по междугородным, пригородным и городским маршрутам в период с 25 апреля по 30 апреля 2025 г.

22 апреля 2025
Читать новость
Официально

Прямую линию, приуроченную ко Дню чернобыльской трагедии, 26 апреля проведут в главном управлении юстиции облисполкома

22 апреля 2025
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко об агросервисе в Шклове: вся страна будет копировать этот опыт

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем