Темы

Высокая ацэнка добрасумленнай і плённай працы. Віктар Гушча ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»

Высокая ацэнка добрасумленнай і плённай працы. Віктар Гушча ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2024 года №426 «Аб узнагароджанні» 39 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці нашай краіны ўдастоены высокіх дзяржаўных ўзнагарод. У іх ліку старшыня Савета Дрыбінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна Віктар Антонавіч Гушча. Шматгадовая плённая праца Віктара Антонавіча, значны яго ўклад у развіццё ветэранскага руху і актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці адзначаны медалём «За працоўныя заслугі».

Віктару Антонавічу, якому 5 студзеня споўнілася 76 гадоў, належыць пачэснае месца ў гісторыі Дрыбінскага раёна, ля вытокаў узнаўлення якога ён у свой час і стаяў. У 1989 годзе кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці быў назначаны старшынёй арганізацыйнага камітэта па ўтварэнні Дрыбінскага раёна. З 1991 па 1996 гады ўзначальваў Дрыбінскі раённы выканаўчы камітэт. За гэты час была зроблена вялікая праца, звязаная з ўзнаўленнем раёна, будаўніцтвам перасяленчых пасёлкаў і інфраструктуры.

І вось ужо на працягу 14 год, амаль адразу пасля выхаду на заслужаны адпачынак, Віктар Антонавіч ажыццяўляе эфектыўнае кіраўніцтва дзейнасцю раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Будучы старшынёй Дрыбінскага райсавета ветэранаў, вялікую ўвагу Віктар Антонавіч удзяляе патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню маладога пакалення. І, нягледзячы на ўзрост, па-ранейшаму паказвае добры прыклад жыццялюбства, адданасці сваёй справе.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прафесіяналаў сваёй справы адбылася 26 снежня мінулага года ў Палацы Рэспублікі. Яе правёў Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

— Уручэнне высокай дзяржаўнай узнагароды стала для мяне асаблівым і ў той жа час досыць хвалюючым момантам, — дзеліцца ўражаннямі Віктар Антонавіч. — Гэта важкая ў маім жыцці падзея запомнілася таксама сустрэчай і знаёмствам з цікавымі і вядомымі людзьмі. Напрыклад, мне асабіста прыемна было пагутарыць з беларускім аўтагоншчыкам Сяргеем Вязовічам, увогуле ў Палацы Рэспублікі ў гэты дзень сабраліся сапраўды заслужаныя і  выдатныя нашы землякі.  

Медаль «За працоўныя заслугі» — гэта, я лічу, заслуга ўсёй нашай ветэранскай арганізацыі, высокая ацэнка нашай сумеснай дзейнасці. І яна добры стымул для дальнейшай плённай працы.

Дрыбінская раённая ветэранская арганізацыя налічвае больш за 2200 ветэранаў працы і 16 пярвічных арганізацый. Прадстаўнікі старэйшага пакалення ахвотна дзеляцца сваім вопытам з моладдзю, падчас шматлікіх сустрэч даюць маладым мудрыя наказы, расказваюць пра гісторыю роднай зямлі.

— Нам вельмі хочацца, каб наша краіна, у дабрабыт і развіццё якой мы ўнеслі свой значны ўклад, заставалася такой жа мірнай, квітнеючай дзяржавай, — адзначае Віктар Антонавіч. — Увогуле лічу, што работа з моладдзю ў апошні час выйшла на значна новы, больш высокі ўзровень, больш змястоўным стала патрыятычнае выхаванне, і маладыя людзі часцей пачалі праяўляць цікавасць да мінулага нашай краіны, без урокаў якога, як вядома, няма і будучыні, да сваіх славутых землякоў і сваіх каранёў.

Акрамя гэтага, ветэраны Дрыбіншчыны прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах, у тым ліку грамадска-палітычнага значэння. Найбольш масштабнае з іх на сённяшні дзень — гэта выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

— Мы прынцыпова падтрымліваем курс дзеючага кіраўніка краіны, — кажа Віктар Гушча. — Курс на тое, каб захаваць у роднай Беларусі спакой і мірнае неба, дзяржаўны суверэнітэт і моцную эканоміку. Паспяхова ж развівацца  мы можам толькі сумеснымі намаганнямі, аб’яднаўшы свае сілы і патэнцыял. У новым годзе я жадаю ўсім нам заставацца адзінай, дружнай сям’ёй, а таксама кожнаму з нас моцнага здароўя, поспехаў і добрых спраў.

Ірына ЦЯЦЕРЫНА

Фота Наталлі ЧЫГІР

Последние новости

Общество

Быть приемным родителем — ответственная миссия. Своим опытом поделилась жительница Дрибина Валентина Ковалькова

11 января 2025
Читать новость
Общество

20 января в Могилевской области пройдет профсоюзный правовой прием

11 января 2025
Читать новость
Общество

11 января самая «вежливая» дата в году — Всемирный день «спасибо»

11 января 2025
Читать новость
Общество

Важное направление работы — благоустройство населенных пунктов. О деятельности Михеевского сельского Совета рассказывает председатель Виктор Лорченко

11 января 2025
Читать новость
Общество

Высокая ацэнка добрасумленнай і плённай працы. Віктар Гушча ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»

11 января 2025
Читать новость
Президент

Стипендии Президента Беларуси на 2025 год назначены 49 аспирантам

11 января 2025
Читать новость